21.10.2021
Мы ня бачым жыцьцё,
Праляцім толькі ўздоўж…
Існуем, нібы сьлед на вадзе,
Што пакінуў дождж…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
21.10.2021
Мы ня бачым жыцьцё,
Праляцім толькі ўздоўж…
Існуем, нібы сьлед на вадзе,
Што пакінуў дождж…
20.10.2021
Адкуль шэпат?
Нібы зь нябыту гукі…
Я спыніўся й стаю як пень…
Зьбегчы б! Не…
Мяне трымаюць нябачна рукі…
Разам будзем ноччу і ўдзень,
Я й мой цень…
18.10.2021
Прыгажосьць гэта вера,
І каханьне навек…
Прыгажосьць наша мера,
Прыгажосьць ёсьць сусьвет!
18.10.2021
Крокі нячутныя…
Ціхія гукі…
Адчуваю – жыву…
Рэзананс на вадзе…
Ледзь кранаюць паветра рукі…
Сьлед на мяккім пяску…
11.10.2021
А мне б адчуць той смак
І пах паветра,
Мне б у неба
З хуткім ветрам…
Мне б яшчэ пабыць
Хоць трошку побач з домам, тым,
Дзе між сузор’яў зьнічка кожная –
Аб чымсьці сьветлым успамін…
14.10.2021
Густы шэры туман
Бы працяг нашых сноў…
Ён, хаваючы бруд і пакуты,
Зафарбуе аблокамі сьцены нашых дамоў…
6.10.2021
Калі сплю,
Мне месяц сьпявае тое,
Пра што ты маўчыш…
Адчуваю,
Як зноўку
Сабе пакідаю мінуту,
І дагараю,
Зьнікае ў думках
Маўклівая ціш…
30.09.2021
Лес і туман…
Я тут адзін
Зь нежывых,
Я тут
Самападман…
Мэлёдый простых
Гук, і п’яны вецер
Штосьці сьпявае
Так ціха,
Нібыта я сам
Зрабіўся
Паветрам,
Згубіўся,
Як падае лісьце…
Іх мякка кранае мох,
І цьвіце дурнап’ян…
Лес і туман…
Пакіньце сабе
Сваё чорнае сонца.
Я той, хто брыдзе
Па дарозе адзін...
Праз літары й слова
Блукаю бясконца,
З свабодаю ў кожнай
З пражытых хвілін...
05.09.2021
Зямля ў агні...
Гары...
Гары...
Усё згарыць,
А ты
Плыві
Да неба чыстага,
Да новай зямлі...