20.09.2021
Падлогу кранаюць нясьмела ногі,
Якія так сумавалі
Бяз новай дарогі,
Жыцьцё нам прынесла
Яшчэ адзін дзень,
Я больш не сумую,
Пасьпей за мной, цень!
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
20.09.2021
Падлогу кранаюць нясьмела ногі,
Якія так сумавалі
Бяз новай дарогі,
Жыцьцё нам прынесла
Яшчэ адзін дзень,
Я больш не сумую,
Пасьпей за мной, цень!
20.09.2021
Быць цэлым сусьветам,
Калі ты адзін,
Хто рады дасьць,
Хто дапаможа?
Ня трэба адмовак шукаць і прычын,
Заранкі з’яўляюцца ў кожным зь
мясьцін,
Будзь проста сабой,
Будзь прыгожым…
16.09.2021
Гэтыя вочы
Забралі спакой,
Я адчуваю радасьць…
У гэтым блакіце
Жыцьцё за сусьвету мяжой,
Сінгулярнасьць…
16.09.2021
Для адных трошку свой,
Для астатніх чужы…
Я застаўся навекі
Блукаць на мяжы…
Мой апошні герой,
Усё кідай, і бяжы…
Толькі шчасьце, ад смутку лекі,
У сэрца лажы…
13.09.2021
Зноўку ты там,
Ня побач…
Зноўку згарае храм…
Зноўку жыцьцё,
І роспач,
Зноўку я тут,
А ты там…
08.09.2021
Там, дзе гарэла зямля,
Не сьпяваюць больш галасы…
Хаджу тут моўчкі й я,
І, толькі подых сівой кудасы,
Сярод аскепкаў гнільля,
Фарбуе дрэваў старых валасы…
30.05.2021
Хацелася б проста быць…
Ня думаць пра лепшае, горшае,
Супраць ці разам плыць…
Я з вамі й так, па
дарозе
Таксама здольны хадзіць,
Незалежна ад веяньня ў модзе…
Ёсьць толькі жывое, якім трэба жыць…
Час прыйдзе й нам аддзячыць прыродзе,
Зь якой мы ня ў згодзе, а трэба любіць…
Той жар, што палае ў сэрцы,
Не загубіць, а дарыць…
14.09.2021
Целам нібы тут,
Але за цішыню
Ўсё аддам…
Кожную зь мінут
Я духам
Дзесьці там…
15.03.2021
Пакідаючы частку душы,
Не крычы…
Прыйдзе час гаварыць,
Назірай, і маўчы…
Не шукай пэўны шлях,
І ад шчасьця ключы….
Колькі хопіць жаданьня дыхаць,
Пішы...
08.09.2021
Хачу да зорак…
Мне так знаёма
Бясконцасьць…
Прырода са мной,
Я побач…
Дзе б я ні быў,
Я дома…