19.09.2021

Бяжы

 

16.09.2021

 

Для адных трошку свой,

Для астатніх чужы…

Я застаўся навекі

Блукаць на мяжы…

Мой апошні герой,

Усё кідай, і бяжы…

Толькі шчасьце, ад смутку лекі,

У сэрца лажы…

16.09.2021

Попелішча

 

08.09.2021

 

Там, дзе гарэла зямля,

Не сьпяваюць больш галасы…

Хаджу тут моўчкі й я,

І, толькі подых сівой кудасы,

Сярод аскепкаў гнільля,

Фарбуе дрэваў старых валасы…

15.09.2021

Быць...

photo @litdenmat (c)

 


30.05.2021

 

Хацелася б проста быць…

Ня думаць пра лепшае, горшае,

Супраць ці разам плыць…

 Я з вамі й так, па дарозе

Таксама здольны хадзіць,

Незалежна ад веяньня ў модзе…

Ёсьць толькі жывое, якім трэба жыць…

Час прыйдзе й нам аддзячыць прыродзе,

Зь якой мы ня ў згодзе, а трэба любіць…

Той жар, што палае ў сэрцы,

Не загубіць, а дарыць…

13.09.2021

Пішы

 

15.03.2021

 

Пакідаючы частку душы,

Не крычы…

Прыйдзе час гаварыць,

Назірай, і маўчы…

Не шукай пэўны шлях,

І ад шчасьця ключы….

Колькі хопіць жаданьня дыхаць,

Пішы...

12.09.2021

11.09.2021

Мы выдумалі...

 

11.09.2021

 

Мы выдумалі ўвесь сусьвет

Такім, якім хацелі яго бачыць,

І сябе ў ім…

Так прагнем быць далей,

Чым нетаемны сьвет,

Што блізкае ня бачым,

Толькі дым ад попелішча

Напамін…

10.09.2021

Жыць...

 

10.09.2021

 

Зноўку новы ранак,

Зіхаціць паветра,

Адчуваю водары вясны,

І подых ветру

Мне крануў зь пяшчотай валасы,

Я ў імгненьні кожным чую

Душаў Вашых галасы…

09.09.2021

Колер Тваіх Вачэй...

 09.09.2021


Я хацеў ба ўбачыць зноўку

Што ўсяго даражэй,

Што малюю ў сшытках алоўкам

Цягам бяссонных начэй…

Што зіхцее блакітным шоўкам,

Толькі за тканку ярчэй!

Я хацеў ба ўбачыць зноўку

Колер тваіх вачэй…