10.09.2021

Жыць...

 

10.09.2021

 

Зноўку новы ранак,

Зіхаціць паветра,

Адчуваю водары вясны,

І подых ветру

Мне крануў зь пяшчотай валасы,

Я ў імгненьні кожным чую

Душаў Вашых галасы…

09.09.2021

Колер Тваіх Вачэй...

 09.09.2021


Я хацеў ба ўбачыць зноўку

Што ўсяго даражэй,

Што малюю ў сшытках алоўкам

Цягам бяссонных начэй…

Што зіхцее блакітным шоўкам,

Толькі за тканку ярчэй!

Я хацеў ба ўбачыць зноўку

Колер тваіх вачэй…

08.09.2021

Існую.


 

06.09.2021

Я толькі частка сябе,

Штось блукае

Там, пад зоркамі,

Штосьці ў цемры згасае,

І, часткай сябе,

Я гуляю

Ў небе вясёлкамі…

Штосьці там,

У вадзе,

І сьпявае золкамі,

У паветры,

У кожным сьне

Існую адломкамі…

07.09.2021

За Гарызонтам...


 

07.09.2021


Словы – вада

На каменьні,

Як зьнічкі,

Жывуць імгненьні,

І падае зь неба

Ня чутна сьляза…  

Да гарызонту толькі цені,

А ты пашукай За…


06.09.2021

Музыка

 

06.09.2021

 

Мы ствараем музыку…

Нам сэрцы шэпчуць гукі,

Нотамі празрыстымі,

Пачуцьці, рухі…

Як пяшчота ў летні дзень,

Кранаюць рукі…

Прыгажэй нас толькі цень,

І ценю гукі…

04.09.2021

Іншапланецяне

 

02.09.2021

 

Ты чакаеш іх кожны дзень,

У мэтро, у натоўпе шукаеш,

Адчуваеш іх побач часам,

Яны як цень,

Тыя, хто дапамогуць,

Іншапланецяне…

01.09.2021

Атмасфэра Бясьпекі...

 

30.08.2021

 

Гэты цень ад дамоў паглынае сьвятло,

Дзе нідзе дагарае промнямі вечар,

Я штоноч адчуваю, як хутка жыцьцё

Пакідае нас, зьнічкі спаліўшы ў сваёй печы…

 

Гэты шэпат дарог забірае спакой,

Цішыня зараз там, дзе згараюць сьвечкі

Толькі словы, на досьвітку чутныя, Я з табой

Непраўдзіва ствараюць атмасфэру бясьпекі…

31.08.2021

Шанц

 

31.08.2021

 

Нам дадзены шанц

Пакінуць сьлед,

Няма правілаў…

Такі ідэяльны сьвет,

І толькі імгненьне,

Нібы лятуценьне,

І, зноўку,

Зьнікненьне…

Такі наш век…