04.09.2021

Іншапланецяне

 

02.09.2021

 

Ты чакаеш іх кожны дзень,

У мэтро, у натоўпе шукаеш,

Адчуваеш іх побач часам,

Яны як цень,

Тыя, хто дапамогуць,

Іншапланецяне…

01.09.2021

Атмасфэра Бясьпекі...

 

30.08.2021

 

Гэты цень ад дамоў паглынае сьвятло,

Дзе нідзе дагарае промнямі вечар,

Я штоноч адчуваю, як хутка жыцьцё

Пакідае нас, зьнічкі спаліўшы ў сваёй печы…

 

Гэты шэпат дарог забірае спакой,

Цішыня зараз там, дзе згараюць сьвечкі

Толькі словы, на досьвітку чутныя, Я з табой

Непраўдзіва ствараюць атмасфэру бясьпекі…

31.08.2021

Шанц

 

31.08.2021

 

Нам дадзены шанц

Пакінуць сьлед,

Няма правілаў…

Такі ідэяльны сьвет,

І толькі імгненьне,

Нібы лятуценьне,

І, зноўку,

Зьнікненьне…

Такі наш век…

30.08.2021

Дачакацца б...

 

29.08.2021

 

Хтосьці, як ты,

Мне уключыць музыку,

Хтосьці, як ты,

Падаруе сьвятло,

Мне б крыху цеплаты,

Дабраты і мужнасьці

Дачакацца свабоды разам,

Гэта жыцьцё...

29.08.2021

Быць Жыцьцём

 

21.08.2021

 

Дапамогуць нам быць жыцьцём:

Штосьці сьветлае,

Таямніца,

Любоў,

Забыцьцё,

І тое, што сьніцца…

Дапаможа нам жыць усё,

Толькі б вытрываць,

Не зламіцца,

Паветра, каб адчуваць,

Сонца, вецер,

І навальніца…

26.08.2021

Мы тыя, хто мы ёсьць.

 

25.08.2021

 

Хай будзе золатам

Сьляза дзіцяці,

Хай на дно

Не валачэ віна…

Мы тыя, хто мы ёсьць,

І век, пражыты намі,

Будзе поўніцца свабодай,

Кожным выпітай да дна…

25.08.2021

Мая Праўда

 

24.08.2021

 

Аснова жыцьця –

Дабро й сьвятло,

Мая праўда…

Яна адна для мяне…

Аднойчы страчу ўсё,

Але не яе,

Яна тая ж будзе й заўтра…