02.09.2021
Усе мае чэрці
Жывуць са мной у згодзе,
Яны – галасы,
Што сьпяваюць ноччу,
Калі я пішу,
І бачу сны…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
02.09.2021
Усе мае чэрці
Жывуць са мной у згодзе,
Яны – галасы,
Што сьпяваюць ноччу,
Калі я пішу,
І бачу сны…
31.08.2021
Ты ўсё маё шчасьце,
Жыцьцё, надзея,
І ўвесь спакой…
Я тут,
Я побач,
Я з Табой…
30.08.2021
Гэты цень ад дамоў паглынае
сьвятло,
Дзе нідзе дагарае промнямі вечар,
Я штоноч адчуваю, як хутка жыцьцё
Пакідае нас, зьнічкі спаліўшы ў
сваёй печы…
Гэты шэпат дарог забірае спакой,
Цішыня зараз там, дзе згараюць
сьвечкі
Толькі словы, на досьвітку
чутныя, “Я з
табой”
Непраўдзіва ствараюць атмасфэру
бясьпекі…
31.08.2021
Нам дадзены шанц
Пакінуць сьлед,
Няма правілаў…
Такі ідэяльны сьвет,
І толькі імгненьне,
Нібы лятуценьне,
І, зноўку,
Зьнікненьне…
Такі наш век…
29.08.2021
Хтосьці, як ты,
Мне уключыць музыку,
Хтосьці, як ты,
Падаруе сьвятло,
Мне б крыху цеплаты,
Дабраты і мужнасьці
Дачакацца свабоды разам,
Гэта жыцьцё...
21.08.2021
Дапамогуць нам быць жыцьцём:
Штосьці сьветлае,
Таямніца,
Любоў,
Забыцьцё,
І тое, што сьніцца…
Дапаможа нам жыць усё,
Толькі б вытрываць,
Не зламіцца,
Паветра, каб адчуваць,
Сонца, вецер,
І навальніца…
26.08.2021
Мы пабудуем сабе новы дом,
Нам ня будзе ў ім цесна,
Хай кожны з нас, кожным днём,
Мае сваё месца…
25.08.2021
Хай будзе золатам
Сьляза дзіцяці,
Хай на дно
Не валачэ віна…
Мы тыя, хто мы ёсьць,
І век, пражыты намі,
Будзе поўніцца свабодай,
Кожным выпітай да дна…
24.08.2021
Аснова жыцьця –
Дабро й сьвятло,
Мая праўда…
Яна адна для мяне…
Аднойчы страчу ўсё,
Але не яе,
Яна тая ж будзе й заўтра…
22.08.2021
Свабода
І сны…
Вецер узьнімае лісьце,
Што дала прырода,
Страціўшы былое
Сонечнымі колерамі,
У чаканьні
Новай вясны…