23.08.2021

Свабода й Сны

 

22.08.2021

 

Свабода

І сны…

Вецер узьнімае лісьце,

Што дала прырода,

Страціўшы былое

Сонечнымі колерамі,

У чаканьні

Новай вясны…

22.08.2021

Сузор'е

 

18.08.2021

 

Сузор’е ў небе як думка,

Сузор’е як коткі сьлед,

Сузор’е падобна да рысаў

Твайго пацалунка,

У кожным жыцьцё і сусьвет.

21.08.2021

Мая дарога - Каханьне

21.08.2021

 

Мая дарога дамоў –

Каханьне,

Мая любоў

І прызнаньне,

Вітанкі на досьвітку зь небам,

І з ноччу растаньне…


20.08.2021

Ляці!

 

19.08.2021

 

Расьці!

Цягніся ўвысь, да сонца!

У неба чыстае паглядзі,

І адштурхніся!

Ляці!

Да зораў сьвятла,

І жыві бясконца.

19.08.2021

Я ў Ім

 

18.08.2021

 

Адчуваю цяпло,

Што ў кожным імгненьні

Прыносіць сонца,

І цела маё

Ідзе за ім…

Адчуваю сьвятло,

Што прымаю зь неба,

Яно бясконцае,

Як прырода,

І я ў ім.

18.08.2021

Драма

 

17.08.2021

 

Так нараджаюцца словы:

Паэзія, драма…

Ты не чытай,

Толькі здолей глядзець…

Тое, што ў сэрцы,

Зьнешне схавана,

Можна адчуць,

Перажыць, праляцець.

16.08.2021

Любоў і спакой

 

15.08.2021

 

Я ўсё тут пакіну,

І толькі кропля

Роскай на досьвітку

Будзе са мной…

Затрымаю далонь,

Зь неба сьлёзы – мая сотня

Капак у сэрца:

Любоў і спакой…

15.08.2021

БЫЦЬ САБОЙ

 

08.08.2021

 

Я страціў кантроль…

Невядома,

Канец гэта,

Альбо пачатак…

Ноч і ціш,

Толькі штосьці шэпча прыбой…

Мы складаем жыцьцё

Зь бясконцай колькасьці частак,

Але,

За пошукам,

Забываемся быць сабой…

13.08.2021

Бачыць, Адчуваць, Жыць!

 

10.08.2021

 

Куды імкнецца кроў?!

Крычу:

-         Спыніць, спыніць!

Але ж, мая любоў

Ня мае межаў,

Толькі б бачыць, адчуваць і жыць…