19.08.2021

Я ў Ім

 

18.08.2021

 

Адчуваю цяпло,

Што ў кожным імгненьні

Прыносіць сонца,

І цела маё

Ідзе за ім…

Адчуваю сьвятло,

Што прымаю зь неба,

Яно бясконцае,

Як прырода,

І я ў ім.

18.08.2021

Драма

 

17.08.2021

 

Так нараджаюцца словы:

Паэзія, драма…

Ты не чытай,

Толькі здолей глядзець…

Тое, што ў сэрцы,

Зьнешне схавана,

Можна адчуць,

Перажыць, праляцець.

16.08.2021

Любоў і спакой

 

15.08.2021

 

Я ўсё тут пакіну,

І толькі кропля

Роскай на досьвітку

Будзе са мной…

Затрымаю далонь,

Зь неба сьлёзы – мая сотня

Капак у сэрца:

Любоў і спакой…

15.08.2021

БЫЦЬ САБОЙ

 

08.08.2021

 

Я страціў кантроль…

Невядома,

Канец гэта,

Альбо пачатак…

Ноч і ціш,

Толькі штосьці шэпча прыбой…

Мы складаем жыцьцё

Зь бясконцай колькасьці частак,

Але,

За пошукам,

Забываемся быць сабой…

13.08.2021

Бачыць, Адчуваць, Жыць!

 

10.08.2021

 

Куды імкнецца кроў?!

Крычу:

-         Спыніць, спыніць!

Але ж, мая любоў

Ня мае межаў,

Толькі б бачыць, адчуваць і жыць…

10.08.2021

Аскепкі

 

09.08.2021

 

Вось мы ёсьць…

Нас няма…

Мы аскепкі вечнасьці…

Я адзін, ты адна,

Закруціла віхорам зіма,

Гэта знак непазьбежнасьці…

09.08.2021

Жыць зараз!

 

04.08.2021

 

Зоркі зьнікаюць,

Ранак…

Я сустракаю сьвятло…

Жыць зараз!

Бяз межаў, умоваў, пытаньняў,

Навошта й для каго.