02.06.2021
Нам трэба любіць,
Хай навокал бушуе вецер…
Убачыць, прайсьці й пабыць
Хоць трошку на гэтым сьвеце…
Нам трэба сябе не згубіць
У цемры, няволі й сьмецьці…
Патрэбна жаданьне жыць,
Пакінуць свой сьлед на плянэце…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
02.06.2021
Нам трэба любіць,
Хай навокал бушуе вецер…
Убачыць, прайсьці й пабыць
Хоць трошку на гэтым сьвеце…
Нам трэба сябе не згубіць
У цемры, няволі й сьмецьці…
Патрэбна жаданьне жыць,
Пакінуць свой сьлед на плянэце…
29.05.2021
А мне б да сонца паляцець…
Што сьвет наш асьвятляе срэбрам,
Аддаць усё, што назьбіраў,
Лічыў прыгожым і патрэбным…
А мне б, як зорка, зіхацець,
Быць сярод хмарак чыстым небам,
Кружыцца, марыць і глядзець…
Упасьці зьверху белым сьнегам…
24.05.2021
Прыйдзе час…
Мне пакінуць хвіліну
Маўклівыя вежы дамоў…
Штось зашэпчуць таемна расьліны,
Бы ў самым казачным з сноў…
Прыйдзе час…
Зь незабытным расстаньня,
З усім, што шукаў і знайшоў…
Прыйдзе час…
Мы ўбачымся зноўку дзесьці
Я, Ты, наш Анёл…
14.05.2021
Мастацтву быць!
Яно аднойчы пераможа…
Сьвятлом напоўніць кожнага навек…
Патрэбна жыць!
Я літары складаю асьцярожна,
Каб зь іх урэшце выйшаў Чалавек!
10.04.2021
Горад паглынаюць цені,
Сьпі,
Нават ня думай,
Не выходзь,
Ня дыхай…
Бо пачуюць,
Арыштуюць,
Зьнішчаць…
Зноў і зноў маўчыш,
Сьціраючы сьляды…
Хтосьці ўжо палюе,
І наступны Ты…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat
07.04.2021
Пустыя вочы дамоў,
Таполя…
Больш не чуваць галасоў
З поля…
Шэпат вятроў і сьпеў ручаеў,
Воля…
Тут маё сэрца і кроў,
Доля…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat
16.03.2021
Колькі дзён
Без свайго жыцьця,
Столькі веры
Ў лепшае,
Колькі імгненьняў
Прасьпіш,
Чыстых, першых,
Столькі імёнаў
На помніках
Будзе, забітых
Сучасным „СМЕРШ”ам…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat
24.03.2021
Мы толькі ў думках „Мы”…
Гляджу зацемкі,
Тое, сёе…
Страчана былое,
А жывое толькі там,
Па-за дыханьня гукам,
Слухай рытм душы…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat
10.03.2021
Я чую вас…
Нейкія словы
Шэпча мне
Голас ціхі,
Мо розуму майго,
А мо й госьця,
Аднекуль
Адтуль
Хтосьці…
І ў дзень, і ў ноч,
Мне гаворыць
Штосьці…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat
13.03.2021
Шукаеш па вуглах кватэры,
Шукаеш там, дзе зьнікае вера,
Меру, якую сабе адмерыў,
Цела, што табе хтось даверыў,
Попел і вецер стануць прыпевам
Імгненьням апошнім тваім, і сьпевам,
Адкуль, для каго і зь якой халеры
Гэта назвалі жыцьцём…
Куды зьбегчы? Дзе дзьверы?
Дзяніс Мацеша
@litdenmat