20.09.2020

Я Цябе буду шукаць

 

07.06.2020

 

Я цябе бачыў у сне,

Здавалася б, блізка-блізка,

Як бачыць дрэва ў лісце

Для капак дажджу калыску…

 

Я мімалётам адчуў

Твой погляд чысты-чысты,

Як сярод кветак ручай

Імкнецца вадой празрыстай…

 

Толькі б цябе адчуваць

У прыемнай ласкавай цішы…

Я не хацеў размаўляць,

І гукі і словы забыўшы…

 

Колькі ж часу прайшло,

Пачуцце тое сасніўшы,

Я Цябе буду шукаць,

Хоць тысячу жыццяў пражыўшы…


Аўт Дзяніс Мацеша

16.07.2020

Горад



25.05.2020

Павольны рух жыццёвых спраў

Сярод хітраспляцення вуліц,

Падзей бясконцы карнавал

Гірляндай каляровых фар,

Двары, паркоўкі і туман,

І ранку з вечарамі сувязь…


09.07.2020

Спыніцца б!




Ідуць гады,

Змяняецца жыццё,

Былі лясы,

Дзе толька кінеш вока,

Знішчаецца,

І пойдзе ў забыццё

Вада з крыніц,

І смак з маліны соку,

Усё знікае,

Салаўіны спеў

Не чутны,

Гракае сарока,

Спыніцца б!

Крыкнуць не паспеў,

Як знік і сам,

Не выплысьці. Глыбока…


07.07.2020



02.07.2020

Дэжа - вю


27.05.2020

 

Déjà-vu

 

Раптам разумееш, штосьці ёсць!

З іншага, магчыма, часу…

Тое, што аднойчы адбылося,

Падаецца, ужо бачыў…

Нібы выбух, думка Вось Яно!

І адначасова абуджэнне,

Розуму увагу заняло

Першае ж наступнае імгненне…


21.06.2020

Чалавек



8-10 .01.2020

 

Што, калі няма дарогі?

Як не зблукаць у жыцці?

Тут іншай не знайсці свабоды,

Заплюшчыць вочы і ісці…

 

Што, калі не бачыш праўды?

Калі ў роспачы сапраўднай?

Калі авалодаў жах?

Ведай, усё ў тваіх руках!

 

Лепш, чым Сам, не дапаможа,

Ані Сябра, ані Божа…

Ты адказны за свой век,

Бо назваўся Чалавек…


16.06.2020

Лёс




01.06.2020

 

Каму свабода,

Каму роспач адзіноцтва,

Каму вайна,

Каму працоўны час…

Але, заўсёды ёсць той, каму хочацца

Пражыць той лёс, цяжкі для нас…








фота ўзята з https://znanio.ru

10.06.2020

Пачакун




26.05.2020

 

Я – Пачакун.

Не чалавек.

Я проста ёсць

Без радасці, без злосці…

Не маю ні пачатку, ні канца.

Я – Пачакун.

Чаго чакаю?

Штосьці…


04.06.2020

З Прыродай!



25.03.2020

Цудоўна ўсё навокал і прыгожа,

У кожнай кроплі свету цуд!

Цячэ крыніца, ззяе збожжа,

І дзьмухавец пускае пух!

 

Аблокі белыя ў небе,

Нібы магутны волат, дуб!

Птушыны спеў ў ліловым бэзе

Зачараваў прыемна слух!

 

Прыгожа раніцай і ноччу

Цяпло адчуць і гоман дожджу!

Прымаюць казку, дзіўнасць вочы,

З прыродай кожны момант крочу!


Фота ўзята з https://ru.best-wallpaper.net/

02.06.2020

01.06.2020

Цішыня


19.01.2020


Цішыня

 

Толькі ноччу ажывае цішыня,

У гарадах няма свабоды,

Сярод іншых дзіўнасцей прыроды,

Цішыня – то гук неверагодны…

 

Паміж вуліц і дарог, сярод дамоў,

Моўчкі адшукай яе прыкметы,

Нават у мурашніках жылых, сярод кватэр,

Ты яе адчуеш у паветры…

 

Усім сэрцам прасякнуцца, зразумець,

Цішыня – адказ на ўсе пытанні…

Слухай, і ўбачыш пэўны сэнс,

Пачуццё адзінасці з дыханнем…



Фота ўзята з fotoprizer.ru