Ў люстэрку незнаёмы „Я”
Й уяўны інтэр’ер
Бэтонных вежаў
горада.
А дзе ж МАЁ „цяпер”?
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
Сном прыбіраецца
горад няўлежны:
Рух, мітусьня, пыл і
гукі машын –
Ўсё распускаецца ў
мгле, паняверкаю
Зьзяюць вітрыны
аблудных сьвятынь.
Я не хаваюся ў
сьценах бясьпечных –
Штосьці шукаю ў
бязьлюдзьдзі цішынь.
Ў час, калі сонца
згасае, зьнікаюць і межы
Уяўнага.
І Ты ня сьпіш.
Адзін.