11.04.2021

Доля...

 

07.04.2021

 

Пустыя вочы дамоў,

Таполя…

Больш не чуваць галасоў

З поля…

Шэпат вятроў і сьпеў ручаеў,

Воля…

Тут маё сэрца і кроў,

Доля…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

Сучасным СМЕРШАМ...

 

16.03.2021

 

Колькі дзён

Без свайго жыцьця,

Столькі веры

Ў лепшае,

Колькі імгненьняў

Прасьпіш,

Чыстых, першых,

Столькі імёнаў

На помніках

Будзе, забітых

Сучасным СМЕРШам…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

МЫ

 

24.03.2021

 

Мы толькі ў думках Мы

Гляджу зацемкі,

Тое, сёе…

Страчана былое,

А жывое толькі там,

Па-за дыханьня гукам,

Слухай рытм душы…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

Я Чую Вас...

 

10.03.2021

 

Я чую вас…

Нейкія словы

Шэпча мне

Голас ціхі,

Мо розуму майго,

А мо й госьця,

Аднекуль

Адтуль

Хтосьці…

І ў дзень, і ў ноч,

Мне гаворыць

Штосьці…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat