27.01.2021

СЬНЕГ

 

27.01.2021

 

Сьнег схавае бруд,

Барыкады з калючкі,

Схавае зялёныя сьцяжкі,

Што пакінулі ў сьметніках людзі,

І безьліч іншых атрут,

Сьнег чысты,

Яго колер белы,

Часам шэры,

Іскрысты,

Амаль празрысты,

Сьнег выклікае пачуцьці,

Часам, гэта любоў,

Сьнег амаль усё схавае,

Коўдрай накрые,

Але не схавае кроў…


Аўт Дзяніс Мацеша

@litdenmat

21.01.2021

РАССТРЭЛ...

 

21.01.2021

 

Гляджу на сябе:

Не мае рукі, быццам,

Падаецца, твар ня мой,

Ды што за жарты?

Я ня свой!

Нібы ў тумане,

Дрыгаю нагамі,

Штось мычу, язык ня мой,

Раптам, штуршок у грудзі,

Мой парушыў сон канвой…


@litdenmat

Дзяніс Мацеша

12.01.2021

Сьлед...

 Падае долу сьнег,

Ідзе чалавек...

Маўкліва пакідае сьлед

Праз свой век...

Прыслухацца, чутны сьмех,

І болю вялізны мех...

Глядзі, ці не твой той сьлед?

Што замятае сьнег...


9.01.2021

Аўт Дзяніс Мацеша

@litdenmat