27.12.2020

Можа Быць

Яе ўсмешка ў зімовы халодны вечар сагравала і дарыла надзею.

Можа быць... 


26.12.2020


Можа быць, я ўбачу сонца,

Бо не цягнецца ноч бясконца!

Усё імкнецца наперад,

Час бяжыць і бяжыць,

Толькі як без цябе зараз жыць?

Усё магчыма, калі можа быць J


Аўтар Дзяніс Мацеша

@litdenmat

25.12.2020

Кроў на каверкоце...

 

07.11.2020

 

Вы бачылі кроў на каверкоце?

Яна выглядае чорнай плямай. Плі!

На імгненне ўбачыш неба, у палёце

Пакінуўшы цела, адштурхніся, плыві…

24.12.2020

Я - ІЛЮЗІЯ

Тады я і зразумеў усё. Няма ні добрага, ні злога. Няма праўды і няпраўды. Няма „Я”, няма нікога і нічога. Усё адзінае і ў той жа час кожнае асабіста непаўторнае… 

14.12.2020

 

Я ведаю, усё – ілюзія,

Неба, прырода, птушыны спеў,

Сонцам улетку, зімовымі сцюжамі,

Усё, што меў, ці калісьці хацеў…

Я ведаю, Я – ілюзія,

Колькі б абліччаў ты не займеў,

Быццам вобраз, з жывымі пачуццямі,

Ілюзія, толькі ўяўны  цень…

17.12.2020

На Нямізе

 

14.10.2020

 

На Нямізе

 

На Нямізе кроў

Шмат вякоў,

Пакідае след

Зноў і зноў,

Не збаўляе час

Ад вянкоў,

На Нямізе кроў

Зноў і зноў…


@litdenmat

Дзяніс Мацеша

02.12.2020

Быць Сабой!

 

26.11.2020

 

Калі глядзіш, у што і хто адзеты,

І хто і як ідзе перад табой,

То лепш у вольны час займіся працай,

Не для заробку, працай над сабой,

Ва ўсіх сваё жыццё, свае турботы,

Усе маюць розны погляд і настрой,

Шануй у кожным права быць свабодным,

Асобнай часткай свету і душой…


Дзяніс Мацеша

@LITDENMAT