26.12.2019
Родная Мова
Кожнае слова даруе нам Мова,
Ў голас, ці моўчкі вядзецца размова,
Ціха ці гучна, ласкава, нязручна,
Ўсяк нам даводзіцца, спевам, пачуццем
Мова прыносіць Яднанне, Свабоду,
Тое, што так неабходна Народу
А калі той адрачэцца, забудзе,
Знікне і назвы Яго ўжо не будзе
Так, мімалётам, імгненне іскрыцца,
Родную Мову нельга забыцца
Нават за кратамі, з ліха якога,
Звяртайся з павагай да Роднага Слова
Ў думках, як казка, ясна, прыгожа,
Мова пяшчотна Табе дапаможа!
Сонцам у цемры асвеціць сцяжынку,
З’явіцца зоркай Табе на хвілінку
Не забывайся Роднае Слова!
Будзе празрыстай крыніцай размова,
Уздоўж думак светлых нястрымны рух,
Стужкаю літар струменіцца гук.