04.11.2021
Я штоноч адчуваю радасьць,
Бо мы сапраўдныя!
Мы жывём!
Сёньня час
Змагацца за праўду, бо
Гэта
Наш
Дом.
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
04.11.2021
Я штоноч адчуваю радасьць,
Бо мы сапраўдныя!
Мы жывём!
Сёньня час
Змагацца за праўду, бо
Гэта
Наш
Дом.
30.09.2021
Сьлед на пяску вядзе…
Нікуды…
Сьлед на пяску пакінуў…
Ніхто.
Той, хто пакінуў сьлед,
Загінуў…
Сьлед на пяску –
Нішто.
11.07.2021
Back to the sky…
Сьпяшайся, бяжы,
Чакай і шукай…
Да самай апошняй мяжы
Даводзяць боль і адчай…
Мы ж дзеля свабоды,
Грай і сьпявай!
Наша з табой дарога –
Back to the sky…
15.11.2021
Штосьці зьмянілася…
Пачуцьцё новае,
Першае, лепшае,
І незнаёмае,
Сэрца вось-вось разарвецца,
Поўнае…
Я запытаўся,
Ў адказ:
Вясновае…
15.11.2021
Гоман…
Шэпат…
Цішыня…
Пах…
Пачуцьці…
Цеплыня…
11.11.2021
Больш ня будзе суму,
Не сустрэць там болю й сьлёз…
Так прыемна думаць:
Штосьці па-за сьветам нашым ёсьць…
Толькі не сьпяшайся,
Братка, да нябёс…
Ты ў жыцьці толькі імгненьне,
Госьць…
06.11.2021
Я прыйду…
Прынясу свае новыя вершы…
Гэта не арыгінальна, ды й я,
Вядома, ня першы…
Прачытаю наш лёс:
Сьвятло згасіць маўклівы дом…
Хай ня лепшымі зь лепшых,
Разам быць пад касьмічным сьвятлом…
11.11.2021
Што б ні было,
Ідзі наперад,
Не спыняйся,
Шлях сьвятло падкажа
Прамянём зь нябёс...
Ня згодна правілаў,
Насуперак,
Сабой – не як усе,
Жыві, не сумнявайся,
Ў шчасьці з асалодай лёс…
10.11.2021
Гэты каляровы сьвет
Жыве адным імгненьнем.
Мы ж жадаем затрымацца,
Зазірнуць празь век,
Даведацца пра лёс,
І ў пошуку бясконцым
Заўважаем не жыцьцё,
А толькі вецер і жыцьця адценьне,
У якім надзея
Ўкапках сьлёз…
09.11.2021
Што б ні было,
Жыцьцё ня зьменіцца
Й не замарудзіць ход…
Сусьвет ня зьнікне,
Зоркі, як і сёньня,
Будуць ладзіць карагод…
Было б сьвятло,
Нас не зламаюць
Болю полымя й астрог…
Мы парасьцем з насеньня
Будзем зноў і зноў з’яўляцца
Ў гэты сьвет, бо мы й ёсьць Бог.